Памочнік Дзяржсакратара ЗША Філіп Гордан заявіў, што толькі пасьля дэмакратычных зьменаў у Беларусі магчыма размарожваньне двухбаковых адносін. У чым прычына такой жорсткай пазыцыі? Якое месца займае беларускай пытаньне ў замежнай палітыцы адміністрацыі прэзыдэнта Абамы? Чаму адбыўся разрыў у палітыцы ЗША і Эўразьвязу адносна Беларусі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць палітоляг Андрэй Фёдараў і міжнародны аглядальнік газэты “Наша ніва” Сяргей Богдан.